(на трех языках: белорусском, русском, польском)
Оригинал письма ТУТ
Помогите распространить и поддержите гражданскую инициативу, оставьте свой голос на сайте, который указан выше.
Прем’ер-міністру Рэспублікі Польша
Спадару Туску Д.
Міністру замежных спраў Республікі Польшча
Спадару Сікорскаму Р.
Спадар прэм’ер-міністр Рэспублікі Польшча!
Спадар міністр замежных спраў Рэспублікі Польшча!
Гэтым лістом даводзім да Вашага ведама, што згодна з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь адзінай крыніцай дзяржаўнай улады і носьбітам суверэнітэту ў Рэспубліцы Беларусь з’яўляецца народ. Мы, прадстаўнікі беларускага народа, якія нарадзіліся і выраслі на гэтай зямлі, лічым сваім грамадзянскім абавязкам звярнуцца да Вас.
У апошні час асабіста Вы, а таксама іншыя прадстаўнікі польскага палітычнага істэблішмэнта, дазваляеце сабе вельмі рэзкія і абразлівыя выказванні ў адрас законна выбранага Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, а значыць, і ў адрас усяго беларускага народа. Гэта недапушчальна ні для палітыка, тым больш дыпламата, які абавязаны канструктыўна падыходзіць да рашэння праблем, ні для простага чалавека, патрыёта сваёй Радзімы і барацьбіта за дэмакратычныя каштоўнасці, які паважае права выбара іншых народаў.
Паліткарэктнасць і памяркоўнасць – вось два прынцыпы, якія выкарыстоўваюцца ў адносінах да ўсіх дзяржаў, і іх ні ў якім выпадку нельга ўжываць выбарачна.
Вы актыўна падтрымліваеце прадстаўнікоў так званых апазіцыйных сіл, якіх лічыце яркімі прадстаўнікамі беларускай грамадзянскай супольнасці. Але няўжо можна лічыць прадстаўнікамі дэмакратычных сіл тых, хто супрацоўнічае з украінскімі нацыяналістамі, якія ўсхваляюць “вызваленчую барацьбу” АУН-УПА, у выніку якой было знішчана каля двухсот тысяч палякаў толькі на Валыні, не кажучы ўжо аб беларусах і украінцах? Нядрэнна было б спачатку высветліць у беларускага грамадства, каго яно лічыць сваімі сапраўднымі прадстаўнікамі, і не навязваць беларускаму народу ні палітычных лідэраў, якія збанкруціліся, ні палітычных і эканамічных кампрамісаў, якія выклікаюць сумненні. Дэмакратыя мае на ўвазе ўладу большасці, Вы ж спрабуеце дзейнічаць выключна дыктатарскімі метадамі з відавочна выражаным мэнтарскім тонам.
Гісторыя развіцця адносін Беларусі і Польшчы ведае шмат яркіх старонак, афарбаваных як светлымі, так і цемнымі тонамі. Аднак Вам трэба таксама ўлічыць, што беларускі народ ніколі не спрабаваў павучаць свайго заходняга суседа і яго палітычных кіраўнікоў нават у тых выпадках, калі гэта было неабходна. Вы, спасылаючыся на тое, што падтрымліваеце выбар беларускага народа, тым не менш, відавочна абуральна грэбуеце гэтым выбарам, які зроблены народам Беларусі цалкам свядома. У беларускага народа досыць палітычнай волі, розуму, і сумлення, каб адрозніць сапраўдныя чалавечыя каштоўнасці ад сурагатаў.
Гэты зварот да Вас, спадары, быў бы занадта грувасткім, калі б нам давялося выкарыстаць цытаты Вашых жа выказванняў. Вы – палітыкі высокага ранга, патрыёты сваёй краіны, і напэўна ведаеце цану кожнаму свайму слову. Менавіта таму мы настойліва патрабуем сапраўднай, а не декларатыўнай павагі да Беларускага Народа і яго выбара. Беларускі Народ – вялікі народ, які шмат чаго перажыў і выпрабаваў на сваім вяку, ён здольны самастойна, без навязваемай дапамогі, вырашыць свой лёс.
2011/11/05
Грамадзяне Рэспублікі Беларусь
(помогите распространить и поддержите инициативу, подписавшись на сайте, на кот. дана ссылка)